Нацыянальны банк Беларусі ўнёс змяненні ў Правілы ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма. Адпаведная пастанова прынятая 25 чэрвеня і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Змяненні прадугледжваюць, што юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць папаўняць электронныя кашалькі за кошт сродкаў, якія паступаюць ад фізічных асоб у аплату тавараў і паслуг. Таксама ўводзіцца магчымасць пагашэння электронных грошай шляхам пераводу сродкаў фізічным асобам пры вяртанні аплаты за тавары і паслугі.
Як заявілі ў Нацбанку, змяненні накіраваныя на стварэнне ўмоў для інтэграцыі беларускіх электронных плацежных сістэм з QR-сістэмамі і інфраструктурамі банкаў, у тым ліку замежных, з мэтай прадастаўлення грамадзянам і бізнесу зручных і даступных сэрвісаў для аплаты тавараў і паслуг.