Сацсеткі гурта Naviband прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Фота: сацсеткі гурта.

Акаўнты гурта Naviband у сацыяльных сетках прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэнне прыняў суд Докшыцкага раёна.

«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаныя шэраг друкаваных выданняў, у тым ліку кніга Станіслава Шушкевіча і цытаты Святланы Алексіевіч, а таксама старонкі ў сацыяльных сетках:

  • тэлеграм-каналы і чаты «Скин Хеды», «Belultras.cоm/Ультрас Беларусі і свету»;
  • старонкі ў Instagram «natagarl», «instbelknihi», «Sciahupolscy», «daliya57», «bottchergalina»;
  • сацыяльныя сеткі «Бібліятэка Kamunikat – Камунікат», «Беларусы Дзеяння» і «Юрась Зянковіч»;
  • сайт «Voice of Belarus»;
  • канал у YouTube «Партизан Белорусский»;
  • відэа ў YouTube «Гэтага няма ў падручніках: Крывавая гісторыя Беларусі»;
  • старонкі ў Threads «i.m._yan_belarus», «oscarbarsuk», «listy.warszawa», «awsienwiadka», «Artsiom», «Hanna», «Anna Krasulina»;
  • старонка ў «Одноклассниках» «Алесь СЛАВЬяньин»;
  • старонкі ў Facebook «Dan Trubkin», «Свабодныя беларусы ў Варшаве», «Byaction», «РУХ»;
  • старонкі ў TikTok «Alena», «美羅», «Жыве Беларусь!», «GRAY_L1BERAL», «А._._._._».

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.