Нямецкая паліцыя праверыла 22-гадовага беларуса на польска-нямецкай мяжы. Высветлілася, што нямецкія праваахоўныя органы шукаюць яго паводле трох ордараў, паведамляе presseportal.de.
Беларуса спынілі для праверкі ў пункце пропуску Краўшыц у пятніцу, 10 ліпеня. Як высветлілася, пракуратуры Берліна і Франкфурта-на-Одары шукалі яго па справах аб крадзяжы. Яшчэ адно рашэнне аб вышуку было выдадзена з мэтай устанаўлення яго месца жыхарства. Акрамя таго, за беларусам лічыліся нявыплачаныя штрафы на агульную суму 1379 еўра.
Малады чалавек аплаціў штрафы на месцы. Улічваючы яго крымінальнае мінулае, нямецкая паліцыя адмовіла беларусу ва ўездзе ў Германію. Яго вярнулі ў Польшчу.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!