Лукашэнка запатрабаваў ацяпляць пелетамі і эканоміць газ

Галоўнае
Фото: пресс-служба Лукашенко

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Шклоўскага райаграсэрвісу выказаўся за ацяпленне пелетамі.

“Правільна. Паступова, настойліва трэба пераходзіць на ацяпленне пелетамі, дровамі і іншым. Вунь у палякаў цяпер завоблачныя цэны на пелеты. Не бяруць. Ну, як хочаце. Пелеты трэба тут. Трэба тапіць у Беларусі”, — сказаў ён, перадае яго прэс-служба.

Трэба адзначыць, што ў Беларусі былі пабудаваныя шматлікія пелетныя заводы з разлікам на пастаўкі прадукцыі ў краіны Еўрасаюза. Аднак у 2022 годзе Лукашэнка падтрымаў ваенную агрэсію РФ супраць Украіны. Пасля гэтага адбылося новае ўзмацненне санкцый, якое закрыла для беларускіх пелет рынкі краін ЕС. Пасля гэтага ўрад спрабаваў стварыць попыт на пелеты ўнутры краіны, у тым ліку пераводзячы на гэты від паліва кацельні, усталёўваючы рэгуляваныя цэны.

“Мы гэта ўмеем рабіць. Заводаў у нас дастаткова. Таму пелеты і яшчэ раз пелеты. Прыродны газ ці іншая крыніца паліва — толькі як рэзерв”, — дадаў Лукашэнка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.