Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў аб увядзенні новых санкцый супраць Кубы.
“Сёння Дзяржаўны дэпартамент уносіць у санкцыйны спіс дзесяць арганізацый для далейшага ажыццяўлення комплекснай стратэгіі адміністрацыі Трампа па спыненні зламыснай дзейнасці кубінскага рэжыму як на Кубе, так і па ўсім нашым паўшар’і.
Гэтыя дзеянні накіраваныя супраць узаемазвязаных элементаў гэтага апарату: дзяржаўных прадпрыемстваў, якія накіроўваюць даходы рэжыму і ваенізаваным фарміраванням, узброеных грамадзянскіх груп і арганізацый, якія займаюцца сачэннем і рэпрэсіямі супраць кубінскага народа”, — гаворыцца ў заяве.
Пад санкцыі трапілі:
- Апалчэнне тэрытарыяльных войскаў,
- Асацыяцыя змагароў кубінскай рэвалюцыі,
- Брыгады хуткага рэагавання,
- кампаніі са сферы экспарту, энергетыкі, марскога транспарту,
- Міністэрства турызму Кубы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!