Сёння, на 89-м годзе жыцця, памёр адзін з самых адданых і адыёзных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі Мікалай Чаргінец.
За сваю падтрымку Чаргінец атрымаў ад улады ўсё.
Ён — генерал-лейтэнант унутранай службы, палітык, ганаровы грамадзянін горада Мінска, народны пісьменнік Беларусі. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных літаратурных прэмій.
Тройчы «абіраўся» членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Камісію па пытаннях знешняй палітыкі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Амаль 10 гадоў прадстаўляў Беларусь у ААН.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!