У Беларусі летась было выкарыстана 61,6 тыс. т паліўных пелет, што на 39% больш, чым у 2024 годзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта. У тым ліку насельніцтва выкарыстала 4,56 тыс. т.
У першым квартале гэтага года спажыванне пелет склала 38,32 тыс. тон, што на 64% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, у тым ліку насельніцтва выкарыстала 2,65 тыс. т пелет.
Нагадаем, у Беларусі ў апошнія гады былі створаны 64 заводы па вытворчасці паліўных пелет агульнай магутнасцю 900 тыс. т. У асноўным яны будаваліся з разлікам на экспарт у краіны ЕС. Аднак з 2022 года прадукцыя дрэваапрацоўкі апынулася пад санкцыямі Еўрасаюза, якія былі ўведзены ў адказ на ўдзел беларускіх уладаў у агрэсіі Расіі супраць Украіны.
З таго часу беларускі ўрад спрабуе павялічыць унутранае спажыванне паліўных пелет.