Яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі ў Беларусі

Навіны
Фото: unsplash.com

Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек. Гэта Алена Свірыдзенка, Ігар Свірыдзенка, Павел Кучэрын, Аляксандр Пелеш, Аляксей Ігнаценка, Яўген Цімашук і Аляксей Рамасюк, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алена Свірыдзенка змешчана пад варту па абвінавачанні ў «закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса;

Ігар Свірыдзенка змешчаны пад варту па абвінавачанні ў «закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса;

Павел Кучэрын змешчаны пад варту па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК;

Аляксандр Пелеш асуджаны па абвінавачанні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў, абразе прадстаўніка ўлады, суддзі і А. Лукашэнкі, распальванні варожасці або варажнечы паводле арт. 368, 130, 391, 370, 369 КК да шасці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксей Ігнаценка асуджаны па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да двух гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адбывае пакаранне;

Яўген Цімашук асуджаны па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адбывае пакаранне.

Аляксей Рамасюк асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле артыкула аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).

На 13 ліпеня палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя 860 чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.