Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска выявіла некалькі выпадкаў, калі кіруючыя пасады ў прыватных арганізацыях займалі асобы, звольненыя па дыскрэдытуючых абставінах. Іх прызначэнне не было ўзгоднена з кіраўніком адміністрацыі раёна.
Згодна з заканадаўствам, калі пасля прызначэння асобы на кіруючую пасаду высвятляецца, што на працягу папярэдніх пяці гадоў яна была звольнена па дыскрэдытуючых абставінах, наймальнік абавязаны ўзгадніць яе прызначэнне з кіраўніком адміністрацыі раёна, дзе зарэгістравана арганізацыя.
Падчас праверкі было ўстаноўлена, што на кіруючыя пасады з парушэннем заканадаўства былі прызначаны 15 чалавек.
Пракуратура звяртае ўвагу, што пад кіруючай пасадай разумеецца не толькі кіраўнік арганізацыі і яго намеснікі, але і іншыя работнікі, якія ажыццяўляюць арганізацыйна-распарадчыя функцыі.
Кіраўнікам арганізацый былі накіраваны два прадпісанні. Чатыры работнікі вызвалены ад займаных пасад, двое прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
У дачыненні да адказных службовых асоб арганізацый распачаты пяць адміністрацыйных спраў за парушэнне правілаў прыёму на працу.