Кнігу Шушкевіча і цытаты Алексіевіч прызналі «экстрэмісцкімі»

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго трапілі кнігі Станіслава Шушкевіча і Вінцука Вячоркі, кніга з цытатамі Святланы Алексіевіч і песні на вершы Ларысы Геніюш.

У абноўлены спіс уключаныя:

  • «Святлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»
  • «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш і Пётры Русава»
  • «Менская вясна. — Наша Ніва, 1996»
  • «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)
  • «Народная праграма “Вольная Беларусь”. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск»
  • «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
  • «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. — Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
  • «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)
  • «Праграма канстытуцыйных пераутварэнняў» (Міхаіл Пастухоў)
  • акаўнты ў Threads @dolbysystem, @awsienwiadka, @oscarbarsuk, @hanna.krasulina.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.