Першыя вучэнні кааліцыі ахвотных па Украіне пройдуць у Польшчы ў верасні. Пра гэта ў Парыжы заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск.
“Учорашняя сустрэча кааліцыі была прысвечана аднаму ключавому пытанню: як практычна стварыць бяспеку Украіне і рэгіёну пасля магчымага дасягнення міру або прынамсі спынення агню. Паводле сумеснага рашэння кааліцыі ахвотных, першыя вучэнні з удзелам брытанскіх і французскіх войскаў пройдуць гэтай восенню ў Польшчы. Мэта гэтых вучэнняў — падрыхтаваць усю кааліцыю да забеспячэння рэальных гарантый бяспекі ў рэгіёне і Украіне”, — сказаў ён.
Паводле слоў Туска, Польшча таксама будзе рыхтавацца не толькі да забеспячэння пастаяннай прысутнасці амерыканскіх, але і еўрапейскіх войскаў.
Сёння ў парадзе з нагоды нацыянальнага свята Францыі возьмуць удзел вайскоўцы з краін — удзельніц кааліцыі.