Расія ў першым квартале экспартавала ў Беларусь малочнай прадукцыі на 12,5 млн долараў. Такія дадзеныя апублікаваў цэнтр “Аграэкспарт” Мінсельгаса Расіі.
Наша краіна стала трэцім рынкам для расійскага малочнага экспарту. Больш паставілі ў Казахстан (звыш 30 млн долараў), Узбекістан (каля 14 млн долараў).
Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі Расіі былі сыры і тварог, кісламалочныя прадукты, малако і вяршкі.
Тым часам у РФ растуць запасы сыроў на фоне павелічэння ўласнай вытворчасці, а таксама беларускага імпарту. У красавіку аб’ём запасаў вырас на 21% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Складскія запасы на 52% вышэй за сярэднія паказчыкі за пяць гадоў. Аб’ём вытворчасці сыроў вырас, але пры гэтым попыт практычна не змяніўся. Рознічныя продажы працягваюць расці, але ў сегменце HoReCa назіраецца зніжэнне.