Еўрасаюз і Украіна адкрылі новы кластар у перамовах аб уступленні

Галоўнае
Фото: European Union, 2022

Еўрасаюз і Украіна сёння адкрылі новы кластар у перамовах аб уступленні. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Еўрасавета. Кластар №6 ахоплівае пытанні знешняй палітыкі, уключаючы пытанні гандлю і бяспекі.

“Усяго праз месяц пасля адкрыцця кластара №1 і праз два тыдні пасля пачатку ірландскага старшынства мы сёння дасягнулі яшчэ адной важнай вехі на шляху Украіны да членства ў ЕС, адкрыўшы яшчэ адзін ключавы перагаворны кластар па знешняй палітыцы.

Гэта сведчыць пра імкненне краіны як мага хутчэй рухацца наперад. У сённяшнія няпростыя часы пашырэнне з’яўляецца стратэгічнай інвестыцыяй у мір і бяспеку, стабільнасць і дабрабыт як для ЕС, так і для Украіны”, — пракаментаваў міністр па еўрапейскіх справах старшынствуючай у ЕС Ірландыі Томас Бірн.

Новы кластар уключае дзве главы. Адна прысвечана гандлёвай палітыцы, гуманітарнай дапамозе, супрацоўніцтву ў галіне развіцця і ўзгадненню гэтых пытанняў з гандлёвым заканадаўствам ЕС і міжнароднымі абавязацельствамі.

Другая глава ахоплівае пытанні агульнай знешняй палітыкі, палітыкі бяспекі і абароны, уключаючы ўзгадненне з знешнепалітычнымі пазіцыямі ЕС, палітычнымі заявамі, санкцыямі і абмежавальнымі мерамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.