Латушка і Кучынскі перадалі ў канцылярыю прэзідэнта Польшчы інфармацыю пра рэпрэсіі

Галоўнае
Фото: ОПК

Намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка і дырэктар Офіса Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі правялі сустрэчу ў канцылярыі прэзідэнта Польшчы. Іх прыняў дзяржаўны сакратар, кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Марцін Пшыдач.

Падчас сустрэчы канцылярыі польскага прэзідэнта была прадстаўлена інфармацыя пра рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, а таксама пра трансгранічныя злачынствы рэжыму ў дачыненні да беларусаў, якія пражываюць у Польшчы.

Латушка і Кучынскі падкрэслілі важнасць працягу ціску на Лукашэнку, бо ён не адступае ад сваёй унутранай рэпрэсіўнай палітыкі і працягвае падтрымліваць расійскую агрэсію супраць Украіны.

Павел Латушка перадаў у канцылярыю польскага прэзідэнта інфармацыю пра падрыхтоўку Лукашэнкі да ўдзелу ў гарачай фазе агрэсіі супраць Украіны, заснаваную на дакладзе НАУ. Канцылярыя таксама была праінфармаваная пра нараду па бяспецы, якая прайшла ў АПК.

Польскаму боку прадставілі бачанне нацыянальнага дыялогу ў Беларусі. Было адзначана, што ў 1989 годзе менавіта круглы стол дапамог Польшчы перайсці ад дыктатуры да дэмакратыі.

Беларускі бок таксама падзякаваў Марціну Пшыдачу за падтрымку і адзначыў важнасць адзінства прэзідэнта і ўрада Польшчы ў пытанні падтрымкі дэмакратычных сіл і будучых дэмакратычных перамен у Беларусі. Латушка і Кучынскі выказалі падзяку ад імя АПК і Офіса прэзідэнту Наўроцкаму за працяг традыцыі калядных прыёмаў для беларускай супольнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.