Шырокая грашовая маса вырасла за чэрвень на 4,8%, або на 5,18 млрд рублёў, да 112 млрд рублёў. Для параўнання, у маі прырост грашовай масы склаў 2,5%.
З пачатку года шырокая грашовая маса павялічылася на 8,7%, або амаль на 9 млрд рублёў.
Як паведамілі ў Нацбанку, на 1 ліпеня аб’ём наяўных грошай у абарачэнні склаў 16,83 млрд рублёў. За месяц ён вырас на 472,5 млн рублёў, а з пачатку года — на 2,34 млрд рублёў.
У ліпені грашовы агрэгат М1 з улікам пераводных дэпазітаў павялічыўся на 1,94 млрд рублёў да 40,08 млрд рублёў.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні вырасла на 3,34 млрд рублёў да 72,7 млрд рублёў.
Рублёвая грашовая маса павялічылася на 3,68 млрд рублёў да 76,36 млрд рублёў.
Дэпазіты ў замежнай валюце скараціліся за чэрвень на 92 млн долараў да 12,07 млрд долараў, у тым ліку дэпазіты фізічных асоб знізіліся на 69,1 млн долараў да 5,02 млрд долараў, а дэпазіты юрыдычных асоб — на 22,9 млн долараў да 7,05 млрд долараў.