Зяленскі: У Вішнёвым выбухнуў склад боепрыпасаў «Украбаронпрама», узбуджаная крымінальная справа

Галоўнае
Фото: ГСЧС Украины

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў выніку расійскага ўдару па Вішнёвым Кіеўскай вобласці быў паражаны склад боепрыпасаў аднаго з прадпрыемстваў «Украбаронпрама». Пра гэта ён паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае «Украінская праўда».

Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа, вінаватыя будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, а ва «Украбаронпраме» адбудуцца звальненні.

«Цалкам жудасная сітуацыя. У Вішнёвым знаходзіўся склад боепрыпасаў. Вораг паразіў гэты склад. Пацярпела вялікая колькасць людзей, вялікая колькасць страт», — заявіў Зяленскі.

Ён удакладніў, што ўжо атрымаў інфармацыю ад СБУ, МУС і Офіса генеральнага пракурора.

«Узбуджаная крымінальная справа. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. І, безумоўна, будуць звальненні ва “Украбаронпраме”, бо склад належаў аднаму з прадпрыемстваў “Украбаронпрама”», — паведаміў украінскі лідар.

Нагадаем, удар па Вішнёвым быў нанесены 6 ліпеня. У выніку другаснай дэтанацыі былі знішчаны пяць вуліц, рэзка пагоршылася якасць паветра. Паводле апошніх даных, 9 чалавек загінулі, 18 пацярпелі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.