МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 17 чалавек.
Сярод іх — былы дырэктар РЦАП па фрыстайле Вадзім Крывашэеў. Нагадаем, у верасні 2020 года яго звольнілі з пасады за «дрэнную ідэалагічную работу ў калектыве». Крывашэеў быў прадстаўніком па спорце ў Народным антыкрызісным упраўленні (НАУ). У лютым яго пачалі судзіць завочна.
Яму інкрымінавалі:
- ч. 3 арт. 426 (у рэдакцыі Закона ад 09.01.2019 №171-З) аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў;
- ч. 1 арт. 357 (у рэдакцыі Закона ад 26.05.2021 №112-З) аб змове або іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу ўлады;
- ч. 3 арт. 361 (у рэдакцыі Закона ад 14.12.2021 №133-З) аб закліках да прымянення санкцый або іншых дзеянняў, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы;
- ч. 3 арт. 361-1 (у рэдакцыі Закона ад 26.05.2021 №112-З) аб стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні.
Цяпер у «экстрэмісцкім спісе» 6745 прозвішчаў.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!