Беларускі тураператар «Інтэрсіці» мае намер увосень аднавіць разам з «Белавіяй» чартарную праграму ў Аман.
Прадстаўнікі турыстычнай галіны Амана правялі шэраг сустрэч з аператарамі і авіякампаніяй, паведамляе РСТА.
Увосень плануецца аднавіць палёты ў Салалу. Таксама плануецца некалькі чартарных рэйсаў у Маскат.
Беларускім турыстам прапанавалі адпачынак у Амане летась. Першы сезон працягваўся з 27 лютага па 10 мая. Другі стартаваў 23 кастрычніка мінулага года, але 10 сакавіка 2026 года быў датэрмінова спынены праз вайну з Іранам.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!