Урад Беларусі зацвердзіў механізм экспартнага фінансавання прадукцыі са статусам «тавар Саюзнай дзяржавы». Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне механізму экспартнага фінансавання ў рамках указа аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў, работ і паслуг, паведамляе прэс-служба ўрада.
Пастанова прадугледжвае магчымасць экспартнага фінансавання рэалізацыі тавараў, вырабленых у Расіі і якія маюць статус «тавара Саюзнай дзяржавы». Такі статус прысвойваецца таварам з доляй беларускіх складнікаў не менш як 25%.
У 2026 годзе такі статус змогуць атрымаць толькі чатыры катэгорыі прадукцыі: станкі, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі і мікраэлектроніка.
З 2027 года статус можа быць прысвоены любым таварным групам.
Акрамя таго, у 2026 годзе прадугледжана магчымасць экспартнага фінансавання і для тавараў, якія не маюць статусу «тавар Саюзнай дзяржавы», калі яны выпускаюцца на тэрыторыі Расіі паводле ліцэнзійных пагадненняў з выкарыстаннем беларускіх камплектуючых.
Аб’ём экспартнага фінансавання будзе абмежаваны коштам беларускіх камплектуючых, выкарыстаных пры вытворчасці тавараў у Расіі. Ва ўрадзе разлічваюць, што новы механізм дазволіць павялічыць пастаўкі беларускай прамысловай прадукцыі на расійскі рынак.