Беларусь з’яўляецца найбуйнейшым пакупніком расійскіх кармоў для катоў і сабак. Такія даныя па выніках дзесяці месяцаў прыводзіць агенцтва «Аграэкспарт» расійскага Мінсельгаса.
Паводле яго інфармацыі, Расія за студзень—кастрычнік экспартавала 87 тыс. т кармоў для катоў і сабак на суму каля 208 млн долараў. Пры гэтым на долю Беларусі прыйшлося 144 млн долараў расійскага экспарту кармоў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!