26 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дамову паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года».
Пратакол прадугледжвае змяненні ў дамове ў частцы павелічэння колькасці ўпаўнаважаных арганізацый па яе рэалізацыі, а таксама спрашчэння парадку пастаўкі агрэгатаў, вузлоў і камплектуючых.
Ратыфікацыя пратакола дазволіць большай колькасці беларускіх арганізацый аператыўна набываць прадукцыю ваеннага прызначэння ў Расіі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!