Мінздароўя: пагрозы для жыцця пацярпелых у Грузіі няма

Навіны

Пагрозы для жыцця беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, няма. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага Мінздароўя.

Адзначаецца, што міністр аховы здароўя знаходзіцца на пастаяннай сувязі са сваім грузінскім калегам.

Учора ў Грузіі мікрааўтобус з беларускімі турыстамі ўпаў у цясніну. Загінулі чатыры чалавекі, пацярпелі 15 чалавек, у тым ліку шасцёра непаўналетніх.

Чатыры чалавекі дастаўлены ў бальніцы гарадоў Азургеті і Чахатуры. Адзінаццаць чалавек — у Рэспубліканскую бальніцу Батумі. Двое знаходзяцца ў рэанімацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.