Міністэрства замежных спраў Японіі выказала рашучы пратэст з-за наведвання прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным паўднёвакурыльскага вострава Ітуруп.
“Сёння мы атрымалі паведамленне пра візіт прэзідэнта Расіі Пуціна на востраў Ітуруп. Паўночныя тэрыторыі, уключаючы востраў Ітуруп, з’яўляюцца гістарычна і юрыдычна неад’емнымі тэрыторыямі Японіі, і Японія рашуча пратэстуе супраць гэтага візіту”, – гаворыцца ў заяве.
Пуцін падчас паездкі ў Сахалінскую вобласць наведаў рыбзавод “Ясны” на Ітурупе.
Японія аспрэчвае прыналежнасць Расіі чатырох паўднёвых астравоў Курыльскай грады – Ітурупа, Кунашыра, Шыкатана і Хабамаі. Масква настойвае, што астравы ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусветнай вайны, і расійскі суверэнітэт над імі, які мае міжнародна-прававое афармленне, сумневу не падлягае.
