ГУБАЗіК затрымаў саўладальніка ігральнай установы ў Полацку, які пазычыў 250 тысяч рублёў пад заклад сувенірнага золата, паведамляе МУС.
Устаноўлена, што 52-гадовы палачанін некалькі разоў браў у доўг грошы, не маючы магчымасці іх вярнуць. У заклад ён пакідаў сувенірныя залатыя зліткі, якія выдаваў за сапраўдныя. Такім чынам ён пазычыў у пацярпелага 250 тысяч рублёў.
Распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Затрыманаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
