Нацыянальны банк Беларусі назваў суму шкоды ад несанкцыянаваных плацежных аперацый па выніках сямі месяцаў.
У студзені-ліпені грамадзяне страцілі 25,3 млн рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года шкода скарацілася на 3,5 млн рублёў.
“Амаль 93% ад гэтай сумы было выкрадзена з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі”, – падкрэслілі ў Нацбанку.
Беларускім банкам удалося прадухіліць крадзяжы на суму ў 4,6 млн рублёў, што ў 2,2 раза больш, чым год таму.
“Доля прыпыненых банкамі спісанняў грашовых сродкаў павялічылася з 7,6% да 18,3% ад агульнай сумы выкрадзеных сродкаў”, – дадалі ў Нацбанку.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
