Рамонт моста праз Свіслач на праспекце Незалежнасці ў Мінску плануюць скончыць да верасня. Пра гэта “Мінск-Навінам” паведаміў гендырэктар «Гаррэмаўтадора Мінгарвыканкама» Максім Белавус.
“Дзякуючы таму, што перакрыты рух транспарту, нарматыўныя тэрміны работ скарочаныя, і ўвесці мост у эксплуатацыю плануецца ўжо да верасня”, – сказаў ён.
Паводле яго слоў, каб укласціся ў тэрмін, работы вядуцца кругласутачна. Абнаўляюцца цэментабетонная абалонка самога моста, гідраізаляцыя, дэфармацыйныя швы, бар’ерная агароджа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
