Расія абвясціла персонай нон грата супрацоўніка пасольства Румыніі ў Маскве. Пра гэта сёння было заяўлена часоваму паверанаму ў справах Румыніі ў РФ, якога выклікалі ў расійскі МЗС.
«Гэтая мера з’яўляецца адказам на раней прынятае румынскім бокам нічым не матываванае рашэнне абвясціць persona non grata супрацоўніка Пасольства Расіі ў Бухарэсце», — паведамляе МЗС РФ.
Нагадаем, Румынія выслала расійскага дыпламата 27 ліпеня ў сувязі з залётам расійскіх беспілотнікаў у Румынію. 24-26 ліпеня Румынія збіла тры расійскія беспілотнікі ў сваёй паветранай прасторы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
