У ноч на 8 жніўня быў атакаваны нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Сызрань Самарскай вобласці РФ. Відавочцы публікуюць у сетцы фота і відэа аб’екта, які гарыць.
Факт атакі пацвердзіў губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Фядорышчаў у сваіх сацыяльных сетках.
«Адно з прамысловых прадпрыемстваў Самарскай вобласці сёння ўначы падверглася атацы варожых беспілотнікаў. У гэты момант ідзе ліквідацыя наступстваў. Аператыўныя службы працуюць на месцы падзення беспілотнікаў. Інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца», — напісаў ён.
АТ «Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод» — расійскі нафтаперапрацоўчы завод паліўнага профілю. Уваходзіць у склад ПАТ НК «Раснафта». Магутнасць НПЗ складае 8,9 млн т (65,1 млн бар.) нафты ў год.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
