Кніжная супольнасць абвясціла Прэмію Евы Вежнавец (Святланы Курс)

Культура
Святлана Курс (Ева Вежнавец). Фота: Дзірк Скіба.

«Мы засноўваем яе, каб ушанаваць памяць Евы Вежнавец і падтрымаць беларускіх пісьменніц», – адзначаецца ў адмысловым тэлеграм-канале. Як падкрэсліваюць стваральнікі, прэмія будзе прысуджацца беларускай аўтарцы.

Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу літаратаркі.

Фарміраванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце ў бары Karma Crew. Частка выручкі ад продажаў кніг будзе накіраваная ў фонд прэміі.

«Гэта толькі пачатак — пазней мы адкрыем асобны збор», адзначае супольнасць.

Увесь прызавы фонд атрымае лаўрэатка прэміі. Першае ўручэнне прэміі плануецца да канца 2026 года.

Заснавальнікі прэміі: Святлана Алексіевіч, «Медыязона.Беларусь», Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва «Пфляўмбаўм», Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль PRADMOVA.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.