Сербія прадаставіць Украіне 2 млн еўра на падтрымку энергетычнага сектара. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сербіі Джура Мацута 8 жніўня.
На сустрэчы таксама абмяркоўваліся сумесныя эканамічныя і лагістычныя праекты: развіццё Дунайскага калідора і ўмацаванне сувязей паміж Украінай, Заходнімі Балканамі і Еўрасаюзам.
Сербія таксама выказала гатоўнасць далучыцца да аднаўлення аднаго з украінскіх гарадоў.
Зяленскі таксама сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Бакі абмеркавалі стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Сербіяй, а таксама іншыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
Вучыч запэўніў Зяленскага ў падтрымцы еўрапейскага шляху Украіны.
«Мы не будзем казаць: «Возьмеце спачатку нас, не бярыце Украіну». Ва Украіны ніколі не будзе такой праблемы, прынамсі з боку адной невялікай краіны, такой як Сербія», — заявіў Вучыч на прэс-канферэнцыі.
Прэзідэнт Сербіі таксама выказаў сумненне ў хуткім заканчэнні вайны.
«Але калі вы спытаеце мяне як палітычнага ветэрана, то я вам скажу, што не ўпэўнены ў гэтым. Я вельмі баюся, што ў нас будзе вельмі цяжкая зіма. Перш за ўсё для вашых людзей, але і для ўсіх астатніх па ўсім свеце таксама. Але з іншага боку, я спадзяюся, але гэта проста надзея, без якіх-небудзь рэальных фактаў, якія б падмацавалі гэтыя надзеі, што гэта скончыцца заўтра. Але я не бачу шляху, як бы гэта магло адбыцца, кажучы шчыра», — заявіў Вучыч.
