Беларусь папрасіла Польшчу экстрадзіраваць магілёўскага журналіста

Галоўнае
Главный редактор 6tv.by Дмитрий Соловьев. Фото: @yhlushkou

Генпракуратура Беларусі звярнулася ў Міністэрства юстыцыі Польшчы з запытам аб экстрадыцыі магілёўскага журналіста Дзмітрыя Салаўёва, паведамляе MAYDAY.TEAM.

З запыту Генпракуратуры вынікае, што Салаўёва абвінавачваюць у «змове або іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357 КК). Раней было вядома, што на журналіста заведзена справа па ч. 1 і 2 арт. 361 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, кіраўніцтва такім фарміраваннем, яго падраздзяленнем або ўваходжанне ў яго склад»).

Журналіст пракансультаваўся з органамі пракуратуры Польшчы наконт сітуацыі. Паводле яго слоў, у іх ёсць разуменне сітуацыі, і суда па экстрадыцыі не будзе.

Дзмітрый Салаўёў быў галоўным рэдактарам сайта «Магілёўскі рэгіён» (6tv.by), які ў 2023 годзе быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Ён з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.