Спецназ ГУР Украіны выкарыстаў марскія дроны для дастаўкі беспілотнікаў з мэтай паражэння наземных цэляў. Аперацыя была праведзена падраздзяленнем Group 13 у Крыме.
«Для рэалізацыі аперацыі, якая адбылася ў канцы ліпеня 2026 года, спецназаўцы ГУР ужылі найноўшыя марскія платформы Magura, у прыватнасці — носьбіты FPV-дронаў, што дазволіла нанесці паспяховыя ўдары па наземных цэлях расійскай акупацыйнай арміі ў Крыме», — расказалі ў ГУР.
У выніку была знішчана машына кіравання са складу РЛС «Падлёт». Таксама была паражана сістэма распазнавання «свой—чужы» (радыёлакацыйны запытальнік «Пароль-4»).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
