У Гомелі ледзь не патанулі 13-гадовая дзяўчынка і мужчына, які кінуўся яе ратаваць.
Увечары 7 жніўня дзяўчынка плавала ў Сожы на набярэжнай. Заблытаўшыся ў гарлачыках, яна пачала тануць. Гэта ўбачыў мужчына 1972 года нараджэння. Ён паплыў на дапамогу і таксама пачаў тануць.
Абодвух выратавалі супрацоўнікі АСВОД, паведамляе МНС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
