Сваякоў былых палітвязняў выклікаюць «на гутаркі» — праваабаронцы

Галоўнае
Иллюстративное фото: ГУВД Мингорисполкома

У апошнія дні ў Беларусі ўзмацніўся ціск на сваякоў былых палітвязняў. У большасці выпадкаў прыходзяць да родных экс-палітвязняў, якія былі выдвараны з краіны або з’ехалі самі з-за асцярогі пераследу, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.

Некаторых выклікаюць «на гутарку» часам па два разы на тыдзень. Людзям пагражаюць, у тым ліку забаронай на выезд з Беларусі, і схіляюць да супрацоўніцтва.

Сілавікі патрабуюць ад сваякоў паўплываць на іх блізкіх, якія жывуць за мяжой, каб тыя перадавалі інфармацыю пра тое, што адбываецца ў актывісцкім асяроддзі. Асаблівая ўвага надаецца людзям, якія плануюць удзельнічаць у акцыях, прымеркаваных да гадавіны пратэстаў 2020 года.

Раней паведамлялася пра ўзмацненне ціску на сваякоў і знаёмых журналістаў, якія з’ехалі з Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.