Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзгадніў новыя аперацыі СБУ ў Расіі. Пра гэта ён заявіў па выніках даклада кіраўніка Службы бяспекі Украіны Аляксандра Паклада.
«Даклад аб нашых аперацыях па супрацьдзеянні расійскай агрэсіі. Добрыя вынікі ёсць у Службы бяспекі Украіны, і сёння я ўзгадніў новыя аперацыі. Аляксандр Паклад далажыў пра прыярытэты Службы бяспекі Украіны на жнівень», — паведаміў Зяленскі.
Паводле яго слоў, былі таксама ўзгоднены далейшыя крокі па ачышчэнні СБУ ад тых, хто працуе на сябе, а не на Украіну.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
