Склад Wildberries гарыць у Екацярынбургу

Галоўнае
Скриншот видео

У расійскім Екацярынбургу гарыць склад маркетплейса Wildberries пасля прылёту беспілотніка.

«На лагістычным аб’екце кампаніі ў Екацярынбургу Свярдлоўскай вобласці працуюць пажарныя разлікі, з-за атакі ўзнік пажар», — паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

На дадзены момант гэта найбольш аддалены склад маркетплейса, які стаў цэллю беспілотнікаў.

Нагадаем, з 18 ліпеня УСУ паслядоўна наносяць удары па лагістычных аб’ектах Wildberries. Аднак дагэтуль удары прыпадалі на склады ў еўрапейскай частцы РФ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.