У Мінску затрымалі сужэнцаў-каталікоў: сярод іх — інтэлектуал ад моды Валер Краснагір

Культура
Вольга і Валер. Фота: сацсеткі.

Стала вядома пра затрыманне Валера Краснагіра – эстэта і інтэлектуала ад беларускай моды, чалавека, які стаяў ля вытокаў фэшн-індустрыі ў Беларусі. Як паведаміла “Хрысціянская візія”, яго разам з супругай Вольгай Мускай затрымалі на мінулым тыдні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікі прыйшлі да сужэнцаў дадому. Сувязь з імі знікла як мінімум з мінулага чацвярга. Прычыны затрымання і статус Вольгі і Валеры пакуль застаюцца невядомымі.

Валер Краснагір у 2010-я быў рэдактарам культавага часопіса Filet, які разглядаў моду не як глянец, а як частку філасофіі і культуры.

Апошнім часам Валер разам з жонкай Вольгай актыўна ўдзельнічаў у жыцці каталіцкай супольнасці Мінска. Менавіта іх прыналежнасць да вернікаў стала падставай для першых паведамленняў аб затрыманні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.