У Мінску затрымалі сужэнцаў-каталікоў: сярод іх — інтэлектуал ад моды Валер Краснагір

Культура
Вольга і Валер. Фота: сацсеткі.

Стала вядома пра затрыманне Валера Краснагіра — эстэта і інтэлектуала ад беларускай моды, чалавека, які стаяў ля вытокаў фэшн-індустрыі ў Беларусі. Як паведаміла «Хрысціянская візія», яго разам з супругай Вольгай Мускай затрымалі на мінулым тыдні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікі прыйшлі да сужэнцаў дадому. Сувязь з імі знікла як мінімум з мінулага чацвярга. Прычыны затрымання і статус Вольгі і Валеры пакуль застаюцца невядомымі.

Валер Краснагір у 2010-тыя быў рэдактарам культавага часопіса Filet, які разглядаў моду не як глянец, а як частку філасофіі і культуры.

Апошнім часам Валер разам з жонкай Вольгай актыўна ўдзельнічаў у жыцці каталіцкай супольнасці Мінска. Менавіта іх прыналежнасць да вернікаў стала падставай для першых паведамленняў аб затрыманні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.