У бліжэйшыя дні на поўдні Беларусі ўсталюецца гарачае надвор’е. Сіноптыкі выпусцілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі.
“Сёння, 14 ліпеня (аўторак), у перыяд з 14 гадзін да 20 гадзін у многіх раёнах Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С. Удзень 15 ліпеня (серада) на поўдні рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +31°С”, — гаворыцца ў папярэджанні.
У наступныя дні, мяркуючы паводле прагнозу Белгідрамета, тэмпература вышэй за 30 градусаў захаваецца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!