Расія і Францыя маюць кантакты на тэхнічным узроўні. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Сапраўды, мелі месца кантакты, гэта мы можам пацвердзіць, якія пры жаданні і пры неабходнасці дапамогуць дастаткова аператыўна наладзіць дыялог на найвышэйшым узроўні», — цытуе яго «Інтэрфакс».
Раней прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон выступаў з ініцыятывай пачаць дыялог з Масквой. Паведамлялася, што дыпламатычны дарадца Макрона Эманюэль Бон наведваў Маскву ў пачатку лютага.
Пяскоў адзначыў, што пакуль сігналаў пра дыялог на найвышэйшым узроўні не паступала.
«Пакуль нейкіх індыкацый таго, што такое жаданне ёсць, мы не атрымлівалі. Хаця мы звярнулі ўвагу на заяву спадара Макрона аб неабходнасці ўсталявання адносін з Расіяй. Нам імпануюць такія заявы», — дадаў Пяскоў.
Ён таксама адзначыў, што іншыя еўрапейскія сталіцы не дэманструюць гатоўнасці весці дыялог з Масквой.
