У Беларусі з 1 верасня мяняюцца тарыфы на праезд па платных дарогах. Гэта прадугледжана пастановай Мінтранса №42 ад 24 жніўня.
Цяпер тарыф на праезд транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т складзе:
- пры наяўнасці 2 восяў — 12,1 еўрацэнта за км (+0,4 еўрацэнта за км у параўнанні з дзеючым),
- пры наяўнасці 3 восяў — 5,2 еўрацэнта за км (+0,6 еўрацэнта за км),
- пры наяўнасці 4 і больш восяў — 18,2 еўрацэнта за км (+0,6 еўрацэнта за км).
Пры гэтым пры праездзе транспартнага сродку па двух сегментах платных дарог, якія вядуць да Мінска, будзе спаганяцца плата з павышальным каэфіцыентам 10.

Тарыфы на праезд за перыяд карыстання аўтадарогамі складуць:
- на 15 дзён — 21 еўра (+1 еўра),
- на 30 дзён — 33 еўра (+1 еўра),
- на 1 год — 114 еўра (+4 еўра).
Памер платы за праезд па разавым тарыфе складзе:
- для транспартных сродкаў з дапушчальнай масай да 3,5 т — 15 еўра (+1 еўра) у дачыненні да фактаў неаплаты,
- для транспартных сродкаў з дапушчальнай масай больш за 3,5 т — 19 еўра (+0,5 еўра) у дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты і 38 еўра (+1 еўра) — у дачыненні да фактаў неаплаты.
Памер платы за праезд у павялічаным памеры па тарыфе складзе:
- для транспартных сродкаў з дапушчальнай масай да 3,5 т — 100 еўра ў дачыненні да фактаў неаплаты,
- для транспартных сродкаў з дапушчальнай масай больш за 3,5 т — 130 еўра ў дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты і 260 еўра — у дачыненні да фактаў неаплаты.
Мінімальны памер перадаплаты ўстаноўлены ў 25 еўра, а максімальны памер астатку сродкаў перадаплаты – у 350 еўра.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
