“Падарожжы з Жыгамонтам” прэзентавалі новы выпуск. Спадар Юрась завітаў у вёску Мікалаева

Культура
Скрыншот з экрана.

Складана ўявіць лета без падарожжаў, а тым больш – без падарожжаў са слынным “дылетантам” Юрасём Жыгамонтам. На днях знакаміты вандроўнік па мястэчках Беларусі выклаў новы выпуск з свайго архіву – у вёску Мікалаева.

У былое мястэчка Іўеўскага раёну спадар Юрась ездзіў увесну – ён паўстае перад гледачамі ў чорным паліто і капелюшы, а не ў белым летнім касцюме. Але няўрымслівы дух даследчыка не абмінае цікавостак Мікалаева; спадар Жыгамонт распавядае пра знакамітых постацей вёскі – археолага Леаніда Побаля, асветніка Канстаціна Тызенгаўза, магната Мікалая Кішку, а таксама пра сенсанцыйную археалагічную знаходку мястэчка – васьміметровы човен з цэлага дуба, век якога – пачатак XVI стагоддзя. Човен знайшлі мясцовыя жыхары ў Нёмане, на якім стаіць вёска, у 2018 годзе.

Гледачы, як заўжды, цёпла прывіталі цікавы выпуск вядомай праграмы.

Нагадаем, што летась улюбёны многімі пакаленнямі беларусаў праект аднавіў свае выпускі ў інтэрнэце. Але вяртанне “Падарожжаў” выклікала шал у прапагандыстаў, які пачалі ў медыя кампанію па дыскрэдытацыі спадара Юрася.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.