«Падарожжы з Жыгамонтам» прэзентавалі новы выпуск. Спадар Юрась завітаў у вёску Мікалаева

Культура
Скрыншот з экрана.

Складана ўявіць лета без падарожжаў, а тым больш — без падарожжаў са слынным «дылетантам» Юрасём Жыгамонтам. На днях знакаміты вандроўнік па мястэчках Беларусі выклаў новы выпуск з свайго архіву — у вёску Мікалаева.

У былое мястэчка Іўеўскага раёну спадар Юрась ездзіў увесну — ён паўстае перад гледачамі ў чорным паліто і капелюшы, а не ў белым летнім касцюме. Але няўрымслівы дух даследчыка не абмінае цікавостак Мікалаева; спадар Жыгамонт распавядае пра знакамітых постацей вёскі — археолага Леаніда Побаля, асветніка Канстаціна Тызенгаўза, магната Мікалая Кішку, а таксама пра сенсанцыйную археалагічную знаходку мястэчка — васьміметровы човен з цэлага дуба, век якога — пачатак XVI стагоддзя. Човен знайшлі мясцовыя жыхары ў Нёмане, на якім стаіць вёска, у 2018 годзе.

Гледачы, як заўжды, цёпла прывіталі цікавы выпуск вядомай праграмы.

Нагадаем, што летась улюбёны многімі пакаленнямі беларусаў праект аднавіў свае выпускі ў інтэрнэце. Але вяртанне «Падарожжаў» выклікала шал у прапагандыстаў, які пачалі ў медыя кампанію па дыскрэдытацыі спадара Юрася.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.