На «Беларуськаліі» загінуў яшчэ адзін рабочы — «Наша Ніва»

Галоўнае
Алексей Черепок. Фото: ВКонтакте

На «Беларуськаліі» загінуў 34-гадовы рабочы Аляксей Чарапок, піша «Наша Ніва». Гэта ўжо другая смерць на прадпрыемстве за апошнія дні.

Паводле інфармацыі выдання, Аляксей загінуў на Бярозаўскім рудніку. Мужчына працаваў на падземным участку ўнутрышахтнага транспарту. Падчас выгрузкі ролікаў для канвеераў яго прыціснуў пагрузчык. Прадпрыемства не паведамляла пра гэту гібель публічна.

Аляксей Чарапок быў спартсменам — гуляў у міні-футбол у Салігорску і ў складзе каманды «Арэс» з Любані, удзельнічаў у паўмарафонах. Аднаклубнікі апісалі яго як «светлага чалавека і адданага таварыша». У загінулага засталася маленькая дачка.

Нагадаем, папярэдняя трагедыя адбылася ўвечары 11 чэрвеня. На глыбіні 620 метраў пры ўзвядзенні дзвярной салебетоннай перамычкі адбылося яе разбурэнне. Загінуў 50-гадовы крапільшчык. Цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымаў 34-гадовы трактарыст, траўму нагі — 18-гадовы навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжа, які праходзіў вучэбную практыку на рудніку. Узбуджана крымінальная справа.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.