Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На падставе рашэння суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 31 ліпеня ў яго ўнесены тры кнігі:
- Аляксандр Баль «Безжалостный Вальсок», 2026,
- Аляксандр Баль «Ночь. А ты…», 2026;
- Алег Кашын «Добейте выживших. Истоки и смысл русского трампизма», 2026, 463 старонкі.
Акрамя таго, у спіс трапілі:
- акаўнты ў Threads «natalya.kukisheva», «kramapahonia»;
- акаўнты ў TikTok «Ford_Potato», «Страна Для Людей», «ZhiveBelarus», «m.ganusevich»;
- Telegram-канал «БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ»;
- Instagram-акаўнты «lookbymedia», «hrodna1127», «hrodna.mylove» (разам з лагатыпам), «bawola_glowa»;
- акаўнты ў X «Hrodna.life»;
- Telegram-боты «Кибер-Партизанбот», «КП Срочно!», «КП join», «П-тг техподдержка», «Partisan QA», «Кибер-Партизанбот»;
- лагатып «Кіберпартызан».
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
