Сяргея Міхалка завочна асудзілі на 4 гады калоніі

Галоўнае
Скриншот видеозаписи

Мінскі гарадскі суд вынес завочны прысуд вядомаму музыканту Сяргею Міхалку. Лідар «Ляпіса Трубяцкога», Brutto і іншых праектаў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд суда не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку, паведамілі ў пракуратуры.

Міхалка прызналі вінаватым у распальванні варожасці і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Як вынікае з паведамлення пракуратуры, у аснове крымінальнай справы супраць Сяргея Міхалка — публікацыі ў сацыяльных сетках яго праекта Brutto, зробленыя ў 2021–2022 гадах.

«Абвінавачаны ў 2021–2022 гадах, выкарыстоўваючы публічныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт — YouTube-канал «BRUTTO NOSTRA», супольнасць «Brutto» ў сацыяльнай сетцы Facebook, а таксама акаўнт «brutto_nostra» ў Instagram, якія знаходзіліся ў яго карыстанні і пад яго кіраваннем, наўмысна размясціў на ўказаных рэсурсах відэазапісы, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выказаную ў непрыстойнай, у тым ліку ненарматыўнай форме маўлення.

Акрамя таго, у сакавіку 2022 года абвінавачаны, выкарыстоўваючы тыя ж публічныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт, а таксама супольнасць «BRUTTO NOSTRA» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», вырабіў і размясціў відэазапіс, у якім змяшчаецца негатыўная ацэнка груп асоб, аб’яднаных паводле прыкметы прафесійнай прыналежнасці: супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вайскоўцаў, якая па сваім змесце накіраваная на ўзбуджэнне і распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці паводле прыкметы сацыяльнай прыналежнасці ў дачыненні да сацыяльнай групы, аб’яднанай паводле прыкметы прафесійнай прыналежнасці», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Мяркуючы з апісання, частка абвінавачання звязаная з ролікамі, якія Сяргей Міхалок запісаў у першыя тыдні расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.