БЧ адправіла ва Узбекістан другі грузавы цягнік «Славянскі караван», паведамляе БелТА.
Састаў адправіўся са станцыі Орша-Усходняя. Ён перавозіць прадукцыю дрэваапрацоўкі, харчовыя грузы з высокай дабаўленай вартасцю агульнай вагой больш за 4 тыс. тон, а таксама грузы, якія ідуць транзітам праз Узбекістан у Кыргызстан і Таджыкістан.
Першы цягнік «Славянскі караван» быў адпраўлены ва Узбекістан 30 ліпеня.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
