На рудніку №3 «Беларуськалія» загінуў рабочы, яшчэ два чалавекі пацярпелі. Трагедыя адбылася 11 чэрвеня, паведамілі на прадпрыемстве.
На глыбіні 620 метраў пры ўзвядзенні дзвярной салебетоннай перамычкі адбылося яе разбурэнне. У выніку загінуў крапільшчык 1975 года нараджэння. Траўмы атрымалі трактарыст 1991 года нараджэння і навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжа, які праходзіў вучэбную практыку на рудніку.
Пацярпелым аказана медыцынская дапамога. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!