Ратавальнікі ў Кіеве дасталі з-пад завалаў абрынутага ў выніку расійскага ракетнага ўдару пад’езда шматпавярховіка целы пяці загінулых. Пра гэта паведамілі ў ДСНС.
У цэлым у Кіеве пасля масіраванага налёту пацярпелі 39 чалавек, 28 чалавек удалося выратаваць.
Яшчэ 20 чалавек лічацца зніклымі без вестак.
Нагадаем, сёння ноччу РФ выпусціла па Украіне больш за 700 сродкаў паражэння, уключаючы беспілотнікі і ракеты. Асноўны ўдар быў накіраваны на Кіеў і вобласць.
У вёсцы Чабаны Кіеўскай вобласці баявая частка ракеты трапіла ў кватэру на першым паверсе шматпавярховага дома. Яна не здэтанавала. ДСНС удалося бяспечна прыбраць баявую частку.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
