Канапацкая адправілася ў ЗША для абмеркавання «сур’ёзных пытанняў»

Навіны
Фото: facebook.com/anna.kanopatskaya

Анна Канапацкая, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае для стварэння бачнасці апазіцыі ў Беларусі, прыляцела ў ЗША. Пра гэта яна напісала на старонцы ў Facebook. Гэта ўжо другая паездка Канапацкай у ЗША за апошні час: папярэдні візіт адбыўся ў лютым.

Паводле слоў Канапацкай, візіт працягнецца два тыдні, падчас якіх яна будзе абмяркоўваць «сур’ёзныя пытанні». Вынікі паездкі будуць адчувальнымі, упэўненая Анна.

«У дадзеным выпадку, пачынаючагася двухтыднёвага амерыканскага турнэ, не да весялосці. Пытанні сур’ёзныя, складаныя. Іх шмат. Трэба быць у якасці і ў форме.

На многіх палітычных (і не толькі) актарах у нашай краіне і за яе межамі адаб’юцца вынікі маёй паездкі. Можа не адразу, але адчувальна.

У карысці для Беларусі — можна не сумнявацца», – напісала Канапацкая.

Нагадаем, 19 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Анне Канапацкай разам з прэм’ерам Аляксандрам Турчыным удзельнічаць у наладжванні адносін з сям’ёй Кушнераў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.